У галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшоў Адзіны дзень інфармавання. У калектыве абмеркавалі тэму адзінства беларускага народа - асноватворнага фактара захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны. Да мерапрыемства па відэасувязі падключыліся прадстаўнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання.
У якасці дакладчыка выступіў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў.
У сваім выступленні ён адзначыў, што ў тысячагадовым летапісе Беларусі нямала слаўных старонак, якія сведчаць, як беларусы пераадольвалі лёсавызначальныя выпрабаванні дзякуючы свайму адзінству. Святаслаў Ігаравіч расказаў аб значэнні Дня народнага адзінства, падрабязна спыніўся на асноўных этапах развіцця беларускай дзяржаўнасці.
«Адзінства і братэрства - сакрэт той сілы, дзякуючы якой Беларусь паспяхова пераадолела ўсе гістарычныя выпрабаванні і стала незалежнай дзяржавай. Гэтае адзінства звязана не толькі са знешнімі пагрозамі і неабходнасцю адстойваць свабоду і незалежнасць у супрацьстаянні з ворагам. Заставацца моцнымі і захоўваць сваё адзінства беларусам дазваляе патрыятызм, які азначае любоў да Радзімы, адданасць сваёй Айчыне, павагу да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь», — сказаў Святаслаў Міхайлаў.
Па традыцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі – начальнік прымусовага выканання Мікіта Разяпаў падзякаваў спікера за выступленне і ўручыў на памяць аб сустрэчы навукова-папулярныя выданні “Юстыцыя Віцебшчыны: гісторыя даўжынёю ў стагоддзе” і “Судовы выканаўца на старонках гісторыі (сярэдзіна XVI стагоддзя) – пачатак XXI.
Таксама ў рамках ідэалагічнага мерапрыемства з калектывам сустрэлася старшыня абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава.
Яна расказала аб дзейнасці ўзначаленай прафсаюзнай структуры і заклікала да цеснага супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў прававым кансультаванні грамадзян, культурна-масавых мерапрыемствах.