Пад эгідай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сёння ў адміністрацыі Першамайскага раёна горада Віцебска прайшоў абласны семінар на тэму "Функцыянаванне службаў "адно акно", некаторыя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур".
Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргей Канапелька, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Анастасія Залатухіна, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Яўген Сем.
Ад імя Міністэрства юстыцыі перад прысутнымі выступіла Анастасія Залатухіна. Яна звярнула ўвагу на тое, што на службу "адно акно" сёння ўскладзена вялікая адказнасць ва ўзаемаадносінах дзяржавы з грамадзянамі. Таму вельмі важна прытрымлівацца не толькі патрабаванняў заканадаўства ў рабоце з насельніцтвам, але і ствараць камфортныя ўмовы для работы з ім.
"Асноўныя задачы, якія сёння стаяць перад спецыялістамі службы - гэта павышэнне ўзроўню інфарматызацыі, аптымізацыя спрашчэння парадку ў ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у мэтах зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі, а таксама забеспячэнне высокай якасці і камфортнасці ў прадастаўленні адмінпрацэдур", - сказала Анастасія Ігараўна.
У семінары прынялі ўдзел больш за 20 чалавек. Гэта службовыя асобы мясцовых адміністрацый, гар- і райвыканкамаў, прадстаўнікі ўпраўлення землеўпарадкавання, галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі абласнога выканаўчага камітэта, некаторыя з якіх падзяліліся актуальнай для працы інфармацыяй.