Сёння ў ВДУ ім. П. М. Машэрава прайшла інфармацыйная сустрэча з дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзімам Іпатавым, падчас якой абмеркавалі Канцэпцыю прававой палітыкі.
Удзел у мерапрыемстве прыняў пашыраны склад з ліку прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам, а таксама студэнты юрыдычнага факультэта, выкладчыкі.
Па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспубліцы Беларусь у краіне стартавала тлумачальная кампанія Канцэпцыі прававой палітыкі. Так, падчас лекцыі Вадзім Дзмітрыевіч зазначыў, што стварэнне прававога дакумента было звязана з прыняццем змяненняў у Канстытуцыю Беларусі. Ён расказаў прысутным аб карпатлівай рабоце па падрыхтоўцы праекта Канцэпцыі, якая вялася міжведамаснай рабочай групай у складзе прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, парламента, Канстытуцыйнага суда, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі з удзелам дзяржаўных органаў і арганізацый.
У час выступлення лектар спыніўся на структуры і асноўных палажэннях Канцэпцыі, якая ўяўляе сабой кампактны, структураваны дакумент у пяці раздзелах, які вызначае стратэгію развіцця ўсёй прававой сістэмы краіны.
Завяршылася мерапрыемства адказамі Вадзіма Іпатава на пытанні слухачоў.
Ад імя прысутных Сяргей Канапелька падзякаваў госцю за сустрэчу і падрабязнае растлумачэнне Канцэпцыі прававой палітыкі, адзначыўшы, што зносіны былі цікавымі і змястоўнымі.