Абласная група па прававой асвеце грамадзян працягвае сваю працу. У гэтым месяцы сустрэча прайшла ў ААТ «Вымяральнік» (г. Наваполацк).
Гасцей гасцінна сустрэлі кіраўнік спраў Наваполацкага райвыканкама Валянціна Мартыненка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і агульных пытаннях Таццяна Зуева і іншыя работнікі акцыянернага таварыства. Яны правялі азнаямленчую экскурсію па прадпрыемстве, расказалі аб стане спраў на вытворчасці, паказалі ў якіх умовах сёння тут працуе калектыў.
Па словах адміністрацыі, прадпрыемства вось ужо на працягу сарака гадоў распрацоўвае і стварае радыёэлектронную апаратуру на высокадакладным абсталяванні.
Гэта аўтатрактарная электроніка, вырабы аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акрамя таго, спецыялісты ААТ "Вымяральнік" вырабляюць вырабы і дэталі механічнай вытворчасці і многае іншае.
У час сустрэчы з калектывам начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька расказаў прысутным аб мэтах візіту, звярнуўшы ўвагу на тое, што такія сустрэчы праводзяцца ў рамках плана мерапрыемстваў па прававой асвеце і садзейнічаюць павышэнню даступнасці прававой дапамогі для насельніцтва.
Аб тым, як вядзецца расследаванне па справе аб генацыдзе беларускага народа на Віцебшчыне, расказаў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў.
Аб відах і парадку прадастаўлення працоўных водпускаў праінфармавала галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук