Работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і ведамасных падраздзяленняў, актывісты БРСМ далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу-2023".
Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 15 па 22 красавіка ў Віцебскай вобласці праходзіць ужо традыцыйная рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу - 2023". У гэтым годзе мерапрыемства, прымеркаванае да Года міру і стварэння, праходзіць 16-ы раз.
Свой асабісты ўклад у агульную справу ўнёс калектыў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка Сяргея Канапелькі. Таксама ўдзел прынялі работнікі ўпраўлення прымусовага выканання пад кіраўніцтвам Мікіты Разяпава, прадстаўнікі Віцебскага філіяла РУП па аказанні паслуг "Белюразабеспячэнне" разам з дырэктарам Аляксеем Шляхтам і моладзь пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Разам з работнікамі лясніцтва працоўны дэсант высадзіў каля 12000 лясных саджанцаў хвоі на плошчы 2,3 га.
«Удзел у дадзенай акцыі паслужыць не толькі захаванню і прымнажэнню лясоў. Пасадка лесу - адна з найважнейшых мер у барацьбе са змяненнем клімату і аховы навакольнага асяроддзя, таму што лес з'яўляецца нацыянальным багаццем Рэспублікі Беларусь. Калектыў паказаў, што ў нашых сілах клапаціцца аб будучыні, зрабіўшы пасільны ўклад у аднаўленне страчанага лесу», - адзначыў Сяргей Канапелька.
Па словах ляснічага Віктара Тарана, на тэрыторыі Асіноўскага лясніцтва ДЛГУ «Віцебскі лясгас» у рамках акцыі «Тыдзень лесу» плануецца стварыць 5 гектараў хваёвых і лісцяных лясоў. І ў гэтым ім таксама актыўна дапамагаюць члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.