Самай масавай маладзёжнай арганізацыяй у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". З кожным годам арганізацыя прырастае энергічнымі хлопцамі. У мінулым годзе была створана першасная арганізацыя БРСМ галоўнага ўпраўлення юстыцыі. Дзесяткі дзяўчат і хлопцаў да 31 года ўвайшлі ў яе склад. А сёння для многіх з іх адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння членскіх білетаў.
Удзел у ёй узяў першы сакратар Кастрычніцкага РК ГА "БРСМ" г. Віцебска Аляксандра Бышнеў.
Ён уручыў сакратару пяршоўкі Ксеніі Глаўко пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік першаснай арганізацыі, а таксама членскія білеты актывістам, даючы наказ на добрыя справы і карысныя грамадству ініцыятывы. Паводле слоў Аляксандра, уладальнікі членскіх білетаў уключаюцца ў бонусную праграму. Трымальнікі маладзёжных білетаў атрымліваюць магчымасць набываць тавары са скідкай, удзельнічаць у акцыях розных аператараў.
Завяршылася мерапрыемства віншаваннямі і агульным фота на памяць.