Судовыя выканаўцы Віцебшчыны прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі "Праспяваем песні Перамогі разам".
Мерапрыемства адбылося на плошчы Перамогі ля мемарыяльнага комплексу «Тры штыкі».
Арганізатарамі святочнага мерапрыемства выступіла адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Удзельнікамі песеннага марафона сталі сотні работнікаў працоўных калектываў абласнога цэнтра, навучэнцы ўстаноў адукацыі. Таксама ў іх ліку і судовыя выканаўцы, сябры пярвічнай арганізацыі БРСМ галоўнага ўпраўлення юстыцыі. Падчас акцыі ўдзельнікі выканалі фрагменты такіх знакамітых ваенных песень як "Свяшчэнная вайна, "Ад герояў былых часоў", "Цёмная ноч", "Кацюша", "10-ы батальён", "Смуглянка" і іншыя.
Скончылася акцыя ўскладаннем кветак да вечнага агню.