У Віцебску адбылося ўшанаванне лаўрэатаў абласнога этапа конкурсу "Жанчына года - 2022". У намінацыі "Актыўная жыццёвая пазіцыя" адзначана вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў установы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае" Нэля Баравік.
Сярод намінантаў прадстаўніцы сацыяльнай, педагагічнай, культурнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай сфер, а таксама шматдзетныя, прыёмныя маці.
Жанчын ушаноўваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
"Жанчына года" - штогадовы рэспубліканскі конкурс, галоўная мэта якога - заахвочванне жанчын, якія дабіліся значных поспехаў у розных сферах дзейнасці і прымаюць актыўны ўдзел у жаночым руху.
БСЖ - самая масавая жаночая арганізацыя краіны, якая аб'ядноўвае больш за 140 тысяч жанчын. Яна прадстаўлена ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах.
Дзейнасць БСЖ накіравана на садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям'і і дзяцей, забеспячэнне дастойнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнне яе ролі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.
Па матэрыялах газеты "Віцьбічы"