Нараджэнне дзіцяці - вялікая радасць для бацькоў. Нягледзячы на клопаты аб немаўлятах, радасць ад нараджэння другога або трэцяга малога толькі ўзрастае. А калі ў сям'і нараджаецца адразу двое маленькіх грамадзян, шчасце павялічваецца ўдвая.
У Год міру і стварэння ў цудоўным старажытным горадзе Віцебску ў сям'і Арловых адбылася выдатная падзея — на свет з'явіліся іх першынцы, і адразу двое: хлопчык і дзяўчынка. Важным прызнаннем правоў новага чалавека з'яўляецца дзяржаўная рэгістрацыя нараджэння, а права на імя - самае галоўнае права новага грамадзяніна.
12 красавіка 2023 г. ва ўрачыстай абстаноўцы ў аддзеле загса адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска было зарэгістравана нараджэнне новых грамадзян Рэспублікі Беларусь - Максіма і Маргарыты.
Работнікі аддзела загса павіншавалі маладых бацькоў з нараджэннем сына і дачкі, пажадалі ўсёй сям'і Арловых здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой і ўручылі маленькім членам сям'і падарункі.