На гэтым тыдні галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правяло ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка "Права на дзяцінства", якія сёлета дастойна прадставілі Прыдзвінскі рэгіён на рэспубліцы.
Гэты конкурс штогод праводзіцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай стварэння ўмоў для творчай самарэалізацыі дзяцей, фарміравання павагі да закона і права, выхавання пачуцця патрыятызму, развіцця пазнавальнай цікавасці да тэмы абароны правоў дзіцяці.
У гэтым годзе на суд журы было прадстаўлена больш за тысячу дзіцячых малюнкаў з усіх куткоў Беларусі. Асноўнымі тэмамі конкурсных работ сталі: правы дзіцяці; сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай; абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; правы дзяцей-інвалідаў; абавязкі дзіцяці; гісторыя маёй сям'і ў гісторыі краіны. Ацэньваць працы было няпроста. У выніку з агульнай колькасці прызёраў 6 узнагарод заваявана віцебскімі дзецьмі, у тым ліку і па выніках Інтэрнет-галасавання.
Ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў 1 месца заняў Міхаіл Усцінаў, 6 гадоў (ДУА «Яслі-сад № 2 г. Полацка»);
ва ўзроставай катэгорыі 13-16 гадоў 1 месца ўдастоена Ганна Жагалковіч, 14 гадоў (ДУА «Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў»);
3 месцы - Лізавета Ермалаева, 14 гадоў ( ДУА «Браслаўская сярэдняя школа № 1 імя А.М.Жданава»).
Частка дастойных работ, якія не ўвайшлі ў асноўны спіс прызёраў, была аддадзена на суд падпісчыкаў Мінюста ў сацыяльных сетках і месэнджарах. Праз Інтэрнэт-галасаванне былі вызначаны ўладальнікі спецыяльных прызоў у кожнай узроставай катэгорыі.
У катэгорыі 3-6 гадоў праваўладальнікам спецпрыза стаў Цімафей Фаўстовіч, 5 гадоў (ДУА «Дзіцячы садок № 43 г.Оршы»).
Акрамя таго, узнагароды ад рэдакцыі часопіса "Юстыцыя Беларусі" атрымалі дзеці ва ўзроставай катэгорыі 7-12 гадоў:
Паліна Рогач, 11 гадоў, (ГУДА "Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі");
узроставай катэгорыі 13-16 гадоў - Алеся Гембіцкая, 15 гадоў (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Шаркаўшчына»).
Усе заслужаныя ўзнагароды хлопцам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, яго намеснікі Таццяна Харушэўская, Мікіта Разяпаў і яго намеснік Вольга Багданава. Усе яны пажадалі рабятам творчых поспехаў і новых перамог.
Таксама ў рамках сустрэч для калектываў устаноў адукацыі госці правялі прававую асвету.