+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

31 сакавіка 2023
Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама праведзены семінар з кіраўнікамі аддзелаў загса гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў горада Віцебска.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі сумежных ведамстваў і структур.
Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Станіслаў Падалінскі расказаў аб навінах у заканадаўстве па барацьбе з карупцыяй.

Суддзя калегіі па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда Марына Вострыкава растлумачыла пэўныя працэсуальныя нормы разгляду спраў у апеляцыйным парадку і ў парадку нагляду.
Старшы оперупаўнаважны ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Ганна Галінская праінфармавала аб злачынствах у сферы высокіх тэхналогій і як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў.  

З удзелам начальніка аддзела дэмаграфічнай статыстыкі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Алены Сінкевіч былі разгледжаны пытанні, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні органаў загса з органамі статыстыкі пры складанні запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы.
У працы семінара прыняла ўдзел метадыст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Вольга Пятрова, якая расказала аб узаемадзеянні органаў натарыяту з органамі загса.  
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Таццяна Харушэўская і галоўны спецыяліст Таццяна Ягорава расказалі аб задачах органаў загса Віцебскай вобласці ў 2023 годзе, аб выніках праверак і маніторынгаў органаў загса вобласці. Таксама былі разгледжаны і абмеркаваны праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці, змяненні нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць іх дзейнасць.
Удзельнікі семінара дзяліліся досведам працы, задавалі пытанні.