31 сакавіка 2023 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пройдзе рэспубліканская акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Прамыя тэлефонныя лініі будуць працаваць з 9.00 да 12.00 гадзіны.
Па пытаннях работы органаў прымусовага выканання звяртацца па тэлефоне 8 (0212) 61-40-04;
рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, работы архіваў: 8(0212) 67-97-78,
работы органаў загса, натарыята, адвакатуры, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах: 8 (0212) 67-56-70.