+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

24 сакавіка 2023
Вяселле - гэта падзея, якая застаецца ў нашай памяці на ўсё жыццё.
Закаханыя пары для стварэння сям'і выбіраюць каляндарныя даты, якія дапамогуць ім захаваць свае пачуцці і стварыць моцную сям'ю. Маладыя людзі вераць у тое, што правільна абраная дата для рэгістрацыі шлюбу, прынясе поспех. Некаторыя маладыя выбіраюць летнюю дату, якая дазволіць прыгожа і камфортна адзначыць урачыстую падзею, іншыя ж схіляюцца да прыгожай даты для рэгістрацыі шлюбу, якая надасць імпрэзе асаблівае таінства і ўжо сапраўды ніколі не забудзецца. Лічыцца, што прыгожыя даты "зараджаныя" на поспех. Вось і 23.03.2023 - дата з прыгожым спалучэннем лічбаў.

Нягледзячы на тое, што гэта быў звычайны працоўны дзень, магічныя лічбы прыцягнулі да сябе ўвагу маладых, якія вераць у тое, што выбар дня вяселля можа ў далейшым паўплываць на далейшае сямейнае жыццё. Таму ў аддзеле загса Віцебскага гарвыканкаму ў 23 сакавіка было ажыўлена. Адразу пяць пар вырашылі ўзаконіць свае адносіны.
Пажадаем маладым, каб у іх сем'ях панавалі каханне і паразуменне, а выбраная імі дата стала засцярогам ад жыццёвых нягод!