Сёння генеральны дырэктар РУП "БелЮрЗабеспячэнне" Валерый Дашкоўскі наведаў Віцебскі філіял прадпрыемства.
У час рабочага візіту ён сустрэўся з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам, пабываў ва ўпраўленні прымусовага выканання, дзе для яго правялі азнаямленчую экскурсію.
Пасля гэтага Валерый Уладзіміравіч накіраваўся ў Віцебскі філіял прадпрыемства. Тут ён вывучыў асноўныя кірункі дзейнасці, наведаў гандлёвыя пляцоўкі і іншыя аб'екты. Таксама кіраўнік РУП "БелЮрЗабеспячэнне" правёў рабочую нараду з калектывам філіяла, агучыў асноўныя патрабаванні і задачы, якія трэба выканаць у перспектыве.