11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння
У сувязі з гэтым з 8 па 11 лістапада 2022 г. Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" пад дэвізам "У адзіным руху да лепшага!". Гэтымі днямі па краіне будуць праходзіць мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб праінфармаваць людзей аб спосабах энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі, расказаць, чаму важна эканоміць энергію.
А што кожны з нас можа зрабіць у гэты дзень, каб прымяніць тэорыю энергазберажэння ў сваім паўсядзённым жыцці?
Прапануецца:
- даследаваць магчымасці эканоміі электрычнасці дома і пачаць эканоміць;
- пры неабходнасці ўцяпліць аконныя рамы, дзвярныя праёмы і ўхіліць уцечкі цяпла;
- даслаць паштоўку аб неабходнасці энергазберажэння сябрам і знаёмым, падзяліцца інфармацыяй аб энергазберажэнні.
Самыя простыя і элементарныя меры энергазберажэння даступныя для кожнага і могуць быць ужыты ў побыце фактычна паўсюдна.