+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

18 лістапада 2022
Сёння ў Валгаградзе праходзяць міжнародныя гісторыка-архіўныя чытанні "Ніхто не забыты і нішто не забыта…". Яны прысвечаны 80-м угодкам разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войскаў у Сталінградскай бітве і 100-годдзю ўтварэння СССР. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам.
Чытанні праходзяць у фармаце відэаканферэнцыі на базе Рэгіянальнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра. З прывітальным зваротам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся Сяргей Пятровіч Канапелька і дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Міхайлаўна Свістунова.
Сяргей Пятровіч адзначыў, што гераічныя і адначасова трагічныя старонкі ў лёсе Беларусі, Расіі і іх народаў звязаны з перыядам Вялікай Айчыннай вайны.

«Сёння робяцца спробы дыскрэдытаваць Вялікую Перамогу, пераменшыць яе значэнне. Таму праца па захаванні гістарычнай праўды вельмі важная і адказная. Памяць аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў мы абавязаны перадаць нашчадкам. Чытанні, прысвечаныя адной з найважнейшых і найбуйнейшых генеральных бітваў гэтай вайны - годны ўклад у справу ўвекавечвання памяці аб тых, хто ваяваў на франтах і гінуў на палях бітваў. Хачу пажадаць усім плённай працы ў мерапрыемстве», - сказаў Сяргей Канапелька.

У рамках чытанняў працуюць дзве дыскусійныя пляцоўкі: “Сталінградская бітва. Да 80-годдзя гераічных падзей» і «СССР. Да гісторыі эпохі». Таксама адбылася прэзентацыя віртуальнай выстаўкі з гісторыі адукацыі СССР, складзенай па дакументах дзяржархіваў Валгаграда і Віцебска, а таксама паказ кінахронікі “Сталінград. З фондаў Расійскага дзяржаўнага архіва кінфотадакументаў».
У чытаннях бяруць удзел вучоныя, архівісты, у тым ліку і работнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, выкладчыкі, студэнты, прадстаўнікі грамадскасці.