У Талачыне адбыўся семінар-вучоба па рабоце са зваротамі грамадзян для кіраўнікоў спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Былі абмеркаваны праблемныя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і змены ў заканадаўстве аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
На мерапрыемстве выступілі кіраўнік спраў райвыканкама Сняжана Ляховіч і кіраўнік службы "Адно акно" райвыканкама Анастасія Хацкевіч. Таксама на пытанні прысутных адказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ларыса Стралкова.
Акрамя таго, у навучанні кіраўніка справамі прыняла ўдзел начальнік аддзела ЗАГС Ірына Парапко.