Сёння начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы, якая праводзіцца на базе ВДУ ім. П.М. Машэрава. На ёй былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі юрыдычных кадраў ва ўмовах глабальных выклікаў, вызначаны перспектывы развіцця і супрацы.
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў, прадстаўнікі натарыята і адвакатуры Віцебскага рэгіёну, абласнога суда і іншыя зацікаўленыя ў абмеркаванні гэтых пытанняў спецыялісты.
Фота перададзены Віцебскай абласной натарыяльнай палатай