+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

28 лістапада 2022
У аддзеле загса Талачынскага райвыканкама адбылася ўрачыстая рэгістрацыя 105-га малога, народжанага ў Талачыне сёлета. Мерапрыемства стала сімвалічным, бо менавіта ў 2022 годзе спаўняецца 105 гадоў утварэння органаў загса ў нашай краіне.
Шчаслівымі бацькамі Сафіі сталі Аляксандр і Аксана Янчэўскія. У сям'і ўжо падрастае сын Кірыл, які запэўніў прысутных, што будзе заўсёды бараніць сястрычку.

Словы віншавання маладым бацькам выказала кіраўнік спраў райвыканкама Сняжана Ляховіч, уручыўшы падарунак ад Талачынскага райвыканкама і сертыфікат галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама аб нараджэнні 105-га дзіцяці.
Падзяліць радасць з бацькамі і гасцямі прыйшла старшыня Талачынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Ала Краўчанка, якая адзначыла, што нараджэнне новага жыцця - гэта свята не толькі для сям'і, але і для краіны.

Раённая газета “Наша Талачыншчына”