29 лістапада 2022 г. члены назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з прадстаўнікамі аблпракуратуры і ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці зноў наведалі папраўчую ўстанову. На гэты раз яны пабывалі ў папраўчай калоніі № 13, якая размешчана ў г. Глыбокае.
У час візіту вывучаліся ўмовы побыту, харчавання асуджаных, арганізацыя іх працаўладкавання, медыка-санітарнага забеспячэння.
Сябры назіральнай камісіі былі азнаёмленыя з арганізацыяй папраўчага працэсу ў мультымедыйным суправаджэнні.
Таксама тут створаны і функцыянуюць аб'яднанні асуджаных, такія як тэатральная студыя "Ледакол", літаратурны клуб "Чорным па белым", шахматны клуб "Бішоп".
У ВК №13 у цяперашні час праводзіцца капітальны рамонт аднаго з будынкаў.