+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

2 снежня 2022
Паважаныя калегі, работнікі, ветэраны органаў юстыцыі!

Ад імя галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншую вас з прафесійным святам - Днём юрыста!
Прафесія юрыста ва ўсе часы была шаноўная і паважаная. Менавіта юрыстам належыць вядучая роля ў ажыццяўленні такіх неабходных суверэннай беларускай дзяржаве прававых пераўтварэнняў, накіраваных на фарміраванне ўстойлівых інстытутаў народаўладдзя, удасканаленне заканадаўства, умацаванне законнасці і правапарадку. Гэтая прафесія патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму, грамадзянскай сталасці і поўнай самааддачы.

Святкаванне Дня юрыста - сімвал прызнання дзяржавай прыярытэтнага значэння заканатворчай, праваабарончай дзейнасці, заслуг прадстаўнікоў юрыдычных спецыяльнасцей, даніна павагі ветэранам галіны.

Шчыра жадаю ўсім калегам поспехаў на прафесійнай ніве, моцнага здароўя, шчасці і дабрабыту.

С.П. Канапелька, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.