+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

7 снежня 2022
Віцебскім аблвыканкамам 10.10.2022 г. прынята рашэнне № 605 "Аб правядзенні штогадовага абласнога конкурсу", якім зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення штогадовага абласнога конкурсу сярод маладых вучоных.
Гэты конкурс праводзіцца ў мэтах стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук - да 35 гадоў, вучоныя без ступені - да 30 гадоў (на 1 кастрычніка года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне кандыдатур), якія маюць не менш як тры навуковыя публікацыі ў часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай працы за апошнія 3 гады, уключаючы год правядзення конкурсу.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі, а таксама ім прысвойваецца званне "Лаўрэат прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта".

Рашэнне ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.



Аддзел прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама

галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта