У гэтым годзе 18 снежня органы загса Рэспублікі Беларусь адзначаюць 105-годдзе. У рамках гэтага аддзел загса Віцебскага гарвыканкама сумесна з дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавалі тэматычную выставу і відэаролік пра гарадскі аддзел.
На выстаўцы, размешчанай у аддзеле загса, прадстаўлены копіі дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, фатаграфіі маладых 1900 г., 1920-1930 г.г., 1950-х, 1970-х гадоў з фонду Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і асабістых. З гэтай выставай змогуць азнаёміцца ўсе наведвальнікі аддзела загса.
З выставай можна пазнаёміцца, наведаўшы аддзел загса, а з відэаролікам - тут.