У аблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбыўся семінар па пытаннях мясцовай нарматворчасці, правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, дзяржаўнай рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік) суб'ектаў гаспадарання, арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў. Арганізатарам семінара выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Удзел у ім прынялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава, спецыялісты аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, гаррайвыканкамаў Віцебскай вобласці.
Аб парадку накіравання рашэнняў на абавязковую юрыдычную экспертызу; парадку накіравання на экспертызу тэхнічных нарматыўных прававых актаў; тыпавых памылках, якія выяўляюцца пры правядзенні праверак захавання ўстаноўленага парадку падрыхтоўкі, прыняцця (выдання), уліку, накіравання на абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў, якія не прайшлі абавязковую юрэкспертызу; парадку ўзгаднення рашэнняў; аб штогадовым конкурсе сярод нарматворчых органаў праінфармавала галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Вольга Ткачова.
Аб тым, якія тэрміны і крытэрыі ацэнкі прад'яўляюцца пры ажыццяўленні абавязковай юрыдычнай экспертызы рашэнняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання і аб найбольш распаўсюджаных памылках, якія дапускаюцца пры афармленні рашэнняў, расказала галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Ганна Свістунова.
Па актуальных пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання; дзяржаўнай рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік) арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў выступіла начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Святлана Жойдзь.