Лічаныя дні засталіся да наступлення Новага года. Гэты асаблівы і чароўны час для дзяцей, калі больш за ўсё верыцца ў цуды і выконваюцца самыя запаветныя мары і жаданні. Якая стала ўжо традыцыйнай дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», галоўная мэта якой - дарыць радасць і шчасце дзецям з усёй краіны, спрыяе таму, каб для шматлікіх рабят навагоднія неспадзеўкі пачаліся значна раней. Так, з навагоднімі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да шматлікіх дзяцей зазірнулі работнікі Дзяржаўных архіваў Віцебскага рэгіёна.
Дырэктар установы "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці" Таццяна Свістунова наведала аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска. Таццяна Міхайлаўна павіншавала выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і перадала ў дар для творчасці альбомы для малявання, акварэльныя фарбы, пэндзлікі, пластылін.
У сваю чаргу спецыялісты Дзяржархіва ў г. Оршы на чале з дырэктарам Алесяй Бергавінай таксама прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Яны пабывалі ў гасцях у дзяцей, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем'ях.
Такія традыцыйныя пераднавагоднія сустрэчы, якія праходзяць у цёплай і сяброўскай атмасферы, даюць дадатковую магчымасць падарыць дзецям часцінку дабра, зрабіць іх крышачку больш шчаслівым і зарадзіць станоўчай энергіяй. А выдатная навагодняя традыцыя — акцыя «Нашы дзеці», якая яскравымі прыкладамі даказвае, як важна рабіць добрыя справы, працягвае крочыць па гарадах і вёсках.