Сёння ў г. Жодзіна на базе гарвыканкама пад эгідай Міністэрства юстыцыі праходзіць рэспубліканскі семінар на тэму "Лепшыя практыкі функцыянавання службаў "адно акно".
Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам.
Разбіўшыся на групы, удзельнікі знаёмяцца з дзейнасцю службы "адно акно" Жодзінскага гарвыканкама, абменьваюцца вопытам працы.