Абласная група па прававой асвеце ў складзе з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаславам Дурновым і начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам працягвае сваю працу. Сёння дэлегацыя з ліку прадстаўнікоў адвакатуры, натарыята, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, органаў прымусовага выканання і іншых пабывала на НВП "Белкатламаш" ТАА ў г.п. Бешанковічы.
Спачатку госці наведалі вытворчыя памяшканні прадпрыемства, дзе пазнаёміліся з умовамі працы работнікаў. Дырэктар Юрый Аксёнаў расказаў аб тым, што кампанія НВП "Белкатламаш" заснавана ў 1989 годзе і сёння гэта сучасная вытворчасць, на якой заняты звыш 120 кваліфікаваных супрацоўнікаў, а таксама магутная вытворчая база. Прадпрыемства займаецца выпускам катлоў цеплавой магутнасцю ад 100 квт да 15 МВт і адпавядае ўсім патрабаванням і рэгламентам.
Сустрэча працягнулася ў канферэнц-зале. Перад калектывам з інфармацыйнымі матэрыяламі выступілі: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Гуцуляк (тэма выступлення "Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне інфармацыйнай бяспекі"); начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Наталля Махонь (распавяла аб навінах у заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель); галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук (праінфармавала на тэму "Ахоўная функцыя прафсаюзаў пры спыненні працоўных адносін").
У завяршэнне мерапрыемства работнікі прадпрыемства атрымалі індывідуальную кансультацыю па прававых пытаннях, якія, у асноўным, датычыліся зямельнага заканадаўства.