Сёння абласная група па прававой асвеце пабывала на горадаўтваральным прадпрыемстве Чашніцкага раёна ААТ «Завод керамзітавага жвіру г. Новалукомль».
З калектывам сустрэліся прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалогіі і па справах моладзі аблвыканкама, Віцебскай абласной натарыяльнай палаты, ВПІ Чашніцкага раёна, Чашніцкага райвыканкама і іншыя.
Для работнікаў быў праведзены правай лікбез па некалькіх тэмах. Аб тым, што грамадзяне нашай краіны маюць канстытуцыйнае права на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі, расказала дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава.
З навінамі ў заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель прысутных пазнаёміла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.
Аб судовых спрэчках па грамадзянскіх справах аб вызначэнні парадку зносін з дзецьмі праінфармавала намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома.
На заканчэнне сустрэчы работнікі завода мелі магчымасць атрымаць кансультацыі па розных прававых пытаннях.
Акрамя таго, для прадстаўнікоў абласной прававой групы была праведзена азнаямленчая экскурсія па прадпрыемстве. Дырэктар Міхаіл Лазарашвілі адзначыў, што завод з'яўляецца адным з буйных прадпрыемстваў-вытворцаў керамзіту ў Еўропе. Магутнасці вытворчасці ўдасканальваюцца. Сёння тут вырабляюцца па ўнікальных тэхналогіях не толькі рознакаліберны керамзіт, але і тратуарная плітка, бардзюры, керамзітабетонныя блокі высокай якасці.