Акцыя "Нашы дзеці" прайшла ў ДУА "Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" з удзелам прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
У гэтыя перадсвяточныя дні кожны можа стаць Дзедам Марозам і падарыць крыху чараўніцтва тым, хто, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці і нягоды, усё яшчэ чакае цуду і верыць у казку. А можа, і тым, хто яго ўжо не чакае…
Асабліва патрэбна такая казка выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра - дзецям, якія часова пазбаўлены цяпла і клопаты блізкіх. Але ёсць людзі, якія імкнуцца зрабіць так, каб у хлапчукоў і дзяўчынак, якія трапілі сюды па розных прычынах, таксама быў святочны настрой, падарункі і вера ў дабро. Бо чужых дзяцей - не бывае.
29 снежня ў госці да дзяцей з віншаваннямі і падарункамі прыйшлі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, якія далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" ў асобе намесніка начальніка ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мікалая Кабачэўскага.
Мікалай Мікалаевіч перадаў дзеткам смачныя прысмакі, а таксама шматлікія падарункі.
Віншуючы хлопцаў, ён адзначыў: «Няхай усё немагчымае стане магчымым у новым годзе! Няхай гэтая казка ніколі не скончыцца, і няхай для кожнага з хлопцаў здарыцца самы галоўны цуд — яны вернуцца ў свае сем'і, да любячых бацькоў, якія акружаць іх клопатам і ўвагай».