+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

13 мая 2023
Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і аддзелам загса адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска праведзена юбілейнае "брыльянтавае" вяселле сям'і Шаварыных Мікалая Ягоравіча і Ангеліны Кандрацьеўны.
Рэдка можна сустрэць шлюбную пару, якая дайшла да гэтай знамянальнай сумеснай мяжы. Толькі шчырасць, каханне, павага адно да аднаго, энергія, моцнае здароўе, мужнасць і мудрасць дазволяць сустрэць гэты дзень разам са сваёй другой палоўкай.

Дыямент - самы трывалы, самы прыгожы і самы дарагі ювелірны камень. Такія і сямейныя адносіны праз шэсцьдзесят гадоў: якія прайшлі праз усе цяжкасці і праблемы, яны загартаваліся і сталі неверагодна трывалымі і надзейнымі, набылі шматграннасць і ўнутранае святло!