+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

7 сакавіка 2023
З 2023 года ў Талачынскім райвыканкаме ўкаранёны новы фармат працы службы "адно акно" - выязны.
У жыхароў сельскіх населеных пунктаў не заўсёды ёсць час і магчымасць паехаць у Талачын для падачы заявы. Канешне, сельскія выканаўчыя камітэты надзелены паўнамоцтвамі на ажыццяўленне шэрагу адміністрацыйных працэдур, але іх паўнамоцтвы ў гэтай сферы значна скараціліся ў параўнанні з райвыканкамам. Напрыклад, сельвыканкам ажыццяўляе ўсяго толькі 45 адміністрацыйных працэдур, у той час як служба "адно акно" ўпаўнаважана на прыём заяў па 212 працэдурах.
Менавіта таму было прынятае рашэнне даць грамадзянам магчымасці падаць заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, не наведваючы Талачынскі райвыканкам. Першы выязны прыём быў праведзены спецыялістамі службы "адно акно" 23 лютага 2023 года ў Коханаўскім сельскім выканаўчым камітэце. Падчас прыёму жыхарамі Коханаўскага сельсавета былі пададзены заявы на выдачу накіравання ў дзіцячы садок, атрыманне дазволу на рэканструкцыю жылога дома, выдачу дазволу на выдаленне небяспечнага дрэва. Таксама грамадзяне звярнуліся па кансультацыю па пытаннях рэгістрацыі самавольных пабудоў, атрымання льготнага крэдыту на капітальны рамонт кватэры. Атрымаць кансультацыю ў спецыялістаў службы "адно акно" таксама можна па тэлефоне 8 (02136) 5-13-72 і адзіным кароткім нумары 142.

Інфармацыя пра выязныя дні працы ў сельскіх выканаўчых камітэтах, якія праводзяцца службай «адно акно», будзе апублікаваная ў раённай газеце «Наша Талачыншчына» і на сайце Талачынскага райвыканкама.