У Оршы пад эгідай прафсаюза работнікаў дзяржустаноў прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Году міру і стварэння. На Кургане Бессмяротнасці адбыўся ўрачысты мітынг, у якім прынялі ўдзел старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Таццяна Цімафеева, работнікі ВПІ Аршанскага раёна і г. Оршы, Дзяржархіва ў г. Оршы.
Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка, а таксама ўшанаваць памяць герояў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства працягнулася ў канферэнц-зале Хакейнага клуба "Лакаматыў-Орша", дзе была арганізавана дыялогавая пляцоўка "Разам да міру і стварэння".
Фота ўстановы «Рэдакцыя «Аршанская газета»