Прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ветэранаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі сумесна з ветэранамі іншых упраўленняў Віцебскага аблвыканкама 26 лютага бягучага года наведалі з экскурсіяй шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір", які будуецца.
Па сваіх маштабах - гэта цэлы «горад у горадзе». Тут будуюцца ультрасучасныя, прыгожыя дамы, цікавыя дзіцячыя пляцоўкі, паркавыя зоны, спартыўныя залы, гандлёвыя і дзелавыя цэнтры і іншыя аб'екты. Экскурсія зрабіла на ветэранаў вялікае ўражанне і дазволіла па-новаму зірнуць на г.Мінск і далучыцца да перадавых навінак у будаўнічай сферы.