+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

15 мая 2023
15 мая 2023 года - Міжнародны дзень сям'і
Наша краіна заўсёды была моцная сямейнымі традыцыямі. Сям'я, каханне, вернасць, клопат аб родных і блізкіх - галоўныя каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека. Яны напаўняюць нашае жыццё сэнсам, дапамагаюць у поўнай меры спазнаць шчасце і радасць, пераадолець любыя нягоды. У моцных сем'ях растуць шчаслівыя дзеці і закладваецца аснова дабрабыту раёна, вобласці і рэспублікі ў цэлым. Менавіта ў сям'і ад старэйшага пакалення да малодшага перадаюцца маральныя, духоўныя каштоўнасці і традыцыі.

У гэты дзень асаблівыя словы падзякі - шматдзетным сем'ям і сем'ям з прыёмнымі дзецьмі. Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе ўсіх са святам і жадае ўсім сем'ям усім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і шчасця!

Беражыце свае сем'і!