У адпаведнасці з планам-графікам павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання на 2023 год, устаноўленым дадаткам 1 да рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 1 снежня 2022 г. № 677 "Аб зацвярджэнні плана графіка павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання на 2023 год", 02. "Функцыянаванне службаў "адно акно", некаторыя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур".
Удзел у ім прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава, намеснік начальніка - начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі аддзела даходаў бюджэту галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Ала Баршчэўская, рэферэнт аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Кацярына Лапатнёва, загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнай архіўнай Гаўрыльчык, работнікі службаў "адно акно" гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў Віцебскай вобласці, адміністрацый раёнаў у горадзе Віцебску.
У рамках семінара абмеркавалі пытанні дзейнасці службаў "адно акно" Віцебскай вобласці, дакументы натарыусаў і апастыль, справаводства па адміністрацыйных працэдурах, а таксама разгледзелі парадак прадастаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) ільгот па падатках, зборах. арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, і транспартным падатку, аб змяненні ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падатку, збору (пошліны), пеняў.