У лютым 2023 года галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службы "адно акно" Пастаўскага і Аршанскага раённых выканаўчых камітэтаў.
У ходзе наведванняў устаноўлена, што выканаўчымі камітэтамі былі ўлічаны раней выказаныя заўвагі і прапановы.
Знешні выгляд супрацоўнікаў службаў у поўнай меры адпавядае агульным патрабаванням да дзелавога стылю адзення работнікаў службы "адно акно", устаноўленым згодна з дадаткам 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 741 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 года".
Таксама была адзначана і станоўчая дынаміка ў абсталяванні памяшканняў, у якіх размяшчаецца служба "адно акно". Напрыклад, у службе "адно акно" Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта ў месцы чакання грамадзянамі прыёму створана працоўнае месца з персанальным камп'ютарам для грамадзян.
У службу "адно акно" Аршанскага раённага выканаўчага камітэта прыняты новы работнік, што дасць магчымасць знізіць існуючую нагрузку на работнікаў службы, якая па стану на 2022 год перавышала сярэднеабласную ў 1,7 разоў.