23 лютага 2023 года пройдзе рэспубліканская акцыя па бясплатным прававым кансультаванні, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядуць акцыю ў фармаце "прамой тэлефоннай лініі" з 9.00 да 11.00 гадзін.
Па пытаннях работы органаў прымусовага выканання звяртацца па тэлефоне 8 (0212) 61-40-04;
рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, работы архіваў: 8(0212) 67-97-78,
работы органаў загса, натарыята, адвакатуры, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах: 8 (0212) 67-56-70.
Таксама да акцыі далучацца адвакаты і натарыусы на Віцебшчыне.