16 лютага 2023 г. на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці адбыўся семінар па тэме "Актуальныя пытанні прымянення заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства", на якім былі абмеркаваны навацыі ў нарматыўных прававых дакументах у сферы архіўнай справы і справаводства.
Мадэратарам семінара была Аксана Васільеўна Пашкевіч - намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў. У працы семінара прынялі ўдзел дырэктары дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў вобласці.