Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У сувязі з гэтым у Віцебску адбылося ўрачыста-жалобнае мерапрыемства ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам "Боль". Удзел у ім узялі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, працаўнікі ВПІ г. Віцебска, Віцебскай філіі па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне».
Удзельнікі цырымоніі ўсклалі да манумента вянкі, кветкі і, схіліўшы галовы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
На мітынгу-рэквіеме выступілі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валяр'ян Мацкевіч і іншыя ўдзельнікі. Было адзначана, што дадзенае мерапрыемства - гэта даніна памяці і павагі воінам-інтэрнацыяналістам, якія з гонарам выканалі свой воінскі абавязак на зямлі Афганістана. Тыя далёкія падзеі адгукаюцца болем у нашых сэрцах, праз шмат гадоў. Гэта наш агульны боль і агульная памяць.
Таксама ў гэты дзень удзел ва ўскладанні кветак да мемарыялаў воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама ў жалобных мітынгах прынялі работнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання, прадстаўнікі аддзелаў загс, натарыята і адвакатуры Віцебскай вобласці.