Стан работы з насельніцтвам - адзін з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый. Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур адносіцца да адной з форм такой работы.
Для забеспячэння найбольш камфортных умоў для грамадзян і суб'ектаў гаспадарання пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур створаны службы "адно акно" гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў Віцебскай вобласці, адміністрацый раёнаў у г. Віцебску, дзе можна вырашыць большасць адміністрацыйных пытанняў.
Колькасць работнікаў службаў "адно акно" Віцебскай вобласці па выніках 2022 г. склала 54 супрацоўнікі.
За 2022 г. у службы "адно акно" Віцебскай вобласці пададзена 107 643 заявы, што на 1 625 заяў больш, чым у 2021 г.
Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ажыццяўляецца агульная каардынацыя дзейнасці службаў "адно акно".
У 2022 годзе галоўным упраўленнем юстыцыі:
праведзена 6 маніторынгаў эфектыўнасці мер, якія прымаюцца для выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва" ў службах "адно акно";
арганізаваны і праведзены абласны конкурс "Лепшая служба "адно акно", у рамках якога праведзены маніторынгі ўсіх службаў "адно акно" Віцебскай вобласці з удзелам "таемнага" наведвальніка;
праведзены абласны семінар па пытаннях арганізацыі працы службаў "адно акно";
ініцыяваны разгляд на пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта пытання ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, дзейнасці службы "адно акно" і напрамках яе ўдасканалення, падрыхтавана адпаведнае рашэнне і план кантролю за ходам яго выканання;
забяспечана правядзенне тэсціравання праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0.