У г. Глыбокае 8 лютага 2023 г. праведзены мерапрыемствы ў рамках абласнога аўтамарафону "85 гадоў пад небам Віцебшчыны", прысвечанага 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г. Глыбокае прынялі ўдзел у рабоце інфармацыйна-прэзентацыйных пляцовак.
Аўтамарафон стартаваў 6 лютага і працягнецца пяць дзён. За гэты час удзельнікам з ліку дзясятка маладых людзей, якія прадстаўляюць абласны маладзёжны парламент, Савет працуючай моладзі, БРСМ і творчыя калектывы трэба будзе пераадолець звыш 1 тыс. кіламетраў, наведаць усе раёны Віцебшчыны.