У Мінску адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве з удзелам Міністра юстыцыі.
Таксама ў падвядзенні вынікаў і абмеркаванні планаў будучай работы на бягучы год прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў складзе начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Святланы Жойдзь, яе намесніка Аксаны Пашкевічаў.
Завяршылася пасяджэнне ўзнагароджваннем. Па выніках работы Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар установы "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці" Таццяна Свістунова. Узнагароду ўручыў кіраўнік ведамства Сяргей Хаменка.