+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

31 студзеня 2023
Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавана выстава «Гарадская геральдыка. Гісторыя аднаго горада ў гербе”, прысвечаная гісторыі развіцця тэрытарыяльнай геральдыкі населеных пунктаў Віцебскай вобласці.

Зараз цікавасць да беларускай сімволікі надзвычай актуальная. У першую чаргу гэта звязана, з усведамленнем кожным жыхаром нашай краіны таго факта, што ён - грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама з нацыянальным і духоўным адраджэннем беларускага народа ў цэлым. Сімволіка - частка нашай багатай гісторыі, яркі і ўнікальны элемент ідэалогіі і культуры.
Беларуская гарадская геральдыка мае шматвяковую багатую гісторыю. Гербы беларускіх гарадоў яскрава перадаюць дух часу - гэта замкі, крэпасці, абарончыя збудаванні, фігуры святых.

На сёння ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны гербы і флагі 33 населеных пунктаў Віцебскай вобласці - найбольшай колькасці сярод усіх абласцей краіны, 17 гербаў з якіх налічваюць не адну сотню гадоў.
Найбольш старажытнымі з'яўляюцца гербы Віцебска, Гарадка, Дзісны, Полацка, Суража і Улы - яны існуюць з 16 стагоддзя.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.