У аддзеле загса Віцебскага гарвыканкама напярэдадні міжнароднага Дня сям'і ва ўрачыстай абстаноўцы з залатым юбілеем сямейнага жыцця павіншавалі мужа і жонку Абаровіча Станіслава Францавіча і Валянціну Іосіфаўна.
50 гадоў таму 12 мая 1973 года яны зарэгістравалі свой шлюб у Відзаўскім сельскім Савеце Браслаўскага раёна.
Для юбіляраў гучаў марш Мендэльсона, вясельны вальс, бясконцыя віншаванні і падарункі, успаміны аб імгненні нараджэння іх сям'і!
На памяць аб падзеі, залатым юбілярам уручылі юбілейнае пасведчанне аб заключэнні шлюбу. Сямейны саюз Станіслава Францавіча і Валянціны Іосіфаўны дастойны прыклад для моладзі.