У былыя гады самымі папулярнымі імёнамі ў нас былі Аляксандр, Сяргей, Зміцер, Вольга, Наталля, Алена. Цяпер жа сітуацыя іншая: папулярнасцю карыстаюцца імёны Мацвей, Марк, Данііл, Сафія, Дар'я, Вікторыя.
Паводле звестак аддзелаў загса ў горадзе Віцебску ў 2022 годзе папулярнымі імёнамі, якімі бацькі называлі нованароджаных, сталі сярод хлопчыкаў - Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Іван, Мацвей, Цімафей, Марк, а сярод дзяўчынак - Сафія, Аліса, Марыя, Паліна.
У цэлым па Віцебскай вобласці ў мінулым годзе папулярнымі дзіцячымі імёнамі сталі:
сярод хлопчыкаў - Арцём, Мацвей, Міхаіл, Марк, Данііл;
сярод дзяўчынак - Сафія, Ганна, Дар'я, Марыя, Вікторыя.
Ёсць выпадкі прысваення дзеткам двух імёнаў: Дэніз Арэль, Ганна Вера, Ганна Еліз, Вікторыя Грэйс, Ева Марыя, Сафі Эсеагене.
У ліку рэдкіх імёнаў:
мужчынскія: Авель, Абрагам, Алан, Алі, Анджэй, Багдан, Велізар, Усевалад, Габрыэль, Гары, Герман, Давід, Даміян, Дамір, Дан, Даніэль, Даніяр, Дэмід, Дзям'ян, Дабрыня, Дамінік, Дарыян, Елісей, Ерафей, Жан, Ждан, Кейн, Зей Лявон, Леанід, Майкл, Макар, Марыслаў, Матэа, Мілан, Мірон, Майсей, Мухізі, Натан, Навум, Нічыпар, Ніл, Арыён, Астап, Платон, Радзімір, Савелій, Самуэль, Сымон, Стэфан, Тэймур, Томас, Умар, Эльдар, Эльхан, Эміль;
жаночыя: Аўрэлія, Аўрора, Агата, Агнія, Адэліна, Адэлія, Адэль, Аліра, Амелія, Амілія, Аміна, Аміра, Анелія, Асоль, Ася, Афіна, Аяна, Багдана, Бажэна, Веліміра, Веліслава, Венера, Даліла, Даміра, Дыміра, Дзіёба, Злата, Залатаслава, Іванка, Іліна, Інчы, Іаана, Ія, Каміла, Каталіна, Лія, Ларэмай, Магдаліна, Мадзіна, Мадона, Маліка, Марыка, Марыніка, Мар'яна, Меліса, Міласлава, Мірана, Мія, Нэлі, Нікалета, Ніколь, Алівія, Сабіна, Сабрына, Саміра, Сана, Сафіна, Саломія, Стэфанія, Таісія, Тая, Тэя, Эвеліна, Эліна, Эміліяна, Эра, Эрыка, Ярына, Яраслава, Ясміна.
Фота з адкрытых крыніц