+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

18 студзеня 2023
Сёння адбылося пашыранае пасяджэнне Савета натарыусаў Віцебскай натарыяльнай акругі, у рамках якога падведзены вынікі працы за 2022 год.
Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Наталля Жукава, намеснік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Таццяна Лісок, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, а таксама загадчыкі тэрытарыяльных натар. натарыяльных бюро.

Парадак дня пасяджэння ўключаў некалькі пытанняў.
Са справаздачай аб праведзенай рабоце выступіла старшыня Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Таццяна Маскіна.
Аб некаторых пытаннях электроннага запісу грамадзян на прыём да натарыуса і выніках рэалізацыі праграмы "электроннага запісу грамадзян" на прыкладзе натарыяльнай канторы Аршанскага раёна і г. Оршы далажыла загадчык натарыяльнай канторы, член Савета натарыусаў Віцебскай натарыяльнай акругі Наталля Гогаль.
У час размовы былі абмеркаваны бягучыя праблемы ў дзейнасці натарыята, праведзены іх аналіз, выпрацаваны шляхі па іх вырашэнню, вызначаны асноўныя задачы на бягучы год.
Акрамя таго, падчас нарады адбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў натарыята Віцебшчыны па выніках працы за 2022 год.