13 студзеня 2023 г. прайшоў агульны сход калектыву дзяржархіва ў г. Глыбокае. Асноўнае пытанне - аб выніках работы дзяржархіва ў г. Глыбокае ў 2022 г. і задачах на 2023 г.
Заслуханы даклады дырэктара архіва Н.А. Баравік, загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т.М. Аўласавай, загадчыка аддзела справаводства і фарміравання НАФ І.Э. Батыгінай, загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў А.Б. Цыганковай.
Аб выкананні калектыўнай дамовы ў 2022 годзе распавяла старшыня прафсаюзнага камітэта архіва А.Ч. Юргель.
Пры падвядзенні вынікаў адзначана, што 2022 год паказаў, што дасягнуты ўзровень і рэзультатыўнасць работы архіва будзе садзейнічаць выкананню ў 2023 г. усіх паказчыкаў работы. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама М.Ф. Быкава здавальняюча ацаніла дзейнасць архіва і пажадала калектыву далейшай плённай працы.