Сёння члены пярвічнай ветэранскай арганізацыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама падвялі вынікі работы за мінулы год і намецілі планы на бягучы. Таксама ў рамках пасяджэння адбылося ўшанаванне юбіляра — з 70-годдзем урачыста павіншавалі Юрыя Паўлавіча Сакалова (пра слаўны працоўны і жыццёвы шлях Юрыя Паўлавіча мы пісалі 1.01.2023 г).
Раздзяліць радасную падзею сабраліся былыя калегі, сябры, а таксама прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, органаў прымусовага выканання.
Першы намеснік начальніка Марына Быкава ўручыла юбіляру Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі. Ад імя кіраўніцтва і калектыва галоўнага ўпраўлення яна падзякавала Ю.П. Сакалова за прафесійны досвед, адзначыўшы, што Юрыю Паўлавічу заўсёды былі ўласцівыя рысы чалавека інтэлігентнага, дысцыплінаванага, адказнага і сціплага.
Шчырымі словамі падзякі поўнілася віншаванне ад імя ўпраўлення прымусовага выканання: намесніка начальніка аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Святланы Дутчанкі, якая адзначыла, што Юрый Паўлавіч заўсёды быў прыкладам для маладога пакалення судовых выканаўцаў і сваім багажом ведаў ён сардэчна з імі дзяліўся.
Прывітальны адрас, кветкі ад імя ветэранскай арганізацыі Ю.П. Сакалову ўручылі старшыня пяршоўкі Віктар Праннік і сакратар Галіна Шарко.
Павіншаваць былога калегу прыйшлі работнікі Кастрычніцкага суда г. Віцебска, начальнік і рэферэнт ВПІ Кастрычніцкага раёна.
Слова для віншавання ўзялі былыя начальнік упраўлення юстыцыі (1980-1993 гг) Уладзімір Мядзведзеў і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі (1995-2013 гг) Ігар Каржоў. Яны таксама павіншавалі юбіляра, пажадалі яму доўгія гады жыцця і стваральнай дзейнасці ў шэрагах ветэранскай арганізацыі.
У сваю чаргу Юрый Паўлавіч Сакалоў падзякаваў усім прысутным за цёплае віншаванне. Па традыцыі ўшаноўванне завяршылася агульным фота на памяць.
Таксама ў рамках нарады адбылося віншаванне з днём нараджэння бухгалтара пярвічнай ветэранскай арганізацыі Таццяны Цімафееўны Зверавай.