+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

8 чэрвеня 2023
Сёння начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, а таксама ў якасці прадстаўніка абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы пабываў у Полацкім дзяржуніверсітэце, дзе сустрэўся са студэнтамі юрыдычнага факультэта. Падчас сустрэчы яго суправаджалі начальнік ВПІ г. Наваполацка Юлія Мятлова і яе намеснік Антон Лашкевіч.
На гэты раз тэмай для інфармавання стала беларуская навука, яе прыярытэты і асноўныя дасягненні: Сяргей Пятровіч даходліва, вобразна, на канкрэтных прыкладах расказаў аб навукова-тэхнічнай бяспецы, кадравым навуковым патэнцыяле, прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў і многім іншым.

Таксама ў рамках сустрэчы Сяргей Канапелька абмеркаваў з будучымі юрыстамі пытанні прафарыентацыі. Ён азнаёміў студэнтаў з важнейшымі напрамкамі дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі, магчымасці рэалізавацца ў якасці юрыста ў яго структуры, удзяліўшы асаблівую ўвагу рабоце судовых выканаўцаў.
У заключэнні госці адказалі на пытанні моладзі аб арганізацыі кадравай работы ў сферы юстыцыі Віцебскага рэгіёну і арыентавалі студэнтаў на магчымасць выбару прафесійнай юрыдычнай дзейнасці на карысць сферы юстыцыі.