З 23 мая па 1 чэрвеня 2023 года ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі "Кібердзеці".
Праваахоўнікі правядуць комплекс мерапрыемстваў па інфармаванні насельніцтва аб метадах і спосабах падману непаўналетніх, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, а таксама акцэнтуюць увагу на тым, у якіх супрацьпраўных дзеяннях удзельнічаюць самі падлеткі і што пагражае за незаконны бізнес у інтэрнеце.
Рабятам раскажуць, як абараніцца ад кібербулінга, грумінгу і секстынгу, нагадаюць правілы бяспечных паводзін у сацсетках і месэнджарах, праінфармуюць аб лічбавай гігіене ў анлайн-гульнях.
Кожны павінен разумець: поўнасцю выдаліць пакінутыя ў інтэрнэце сляды немагчыма. А абяцаныя арганізатарамі злачынных схем беспакаранасць і ананімнасць - гэта толькі хітрыкі, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю.